Даведка — Dark Reader
Гэты дакумент распавядзе вам аб асноўных магчымасцях Дарк Рыдара.
Верхняя секцыя
![Верхняя секцыя](/images/help/darkreader-top-section.png)
- Кнопка Пераключыць дадае сайт у спіс выключэнняў (альбо дастае адтуль).
- Пераключальнік Укл/Выкл ўключае альбо выключае пашырэнне.
- Націсніце на спасылкі пад кнопкамі для ўсталявання спалучэнняў клавіш.
- Калі кнопка пераключэння прыцемненая, гэта значыць, што браўзэр блакуе пашырэння на гэтай старонцы.
Налады фільтра
![Налады фільтра](/images/help/darkreader-filter-settings.png)
Наладзьце значэння фільтра, якія адпавядаюць параметрам вашага экрана і асвятленні ў пакоі.
Налады для канкрэтнага сайта
![Налады для канкрэтнага сайта](/images/help/darkreader-custom-site-settings.png)
Кнопка Толькі для прымяняе налады толькі для бягучага сайта.
Націсніце на кнопку, наладзьце фільтр, націсніце яшчэ раз для адмены.
Спіс сайтаў
![Спіс сайтаў](/images/help/darkreader-site-list.png)
- Выкарыстоўвайце Інвертаваць толькі гэтыя, калі вы хочаце, каб Dark Reader працаваў толькі на сайтах у спісе.
- Не інвертаваць прадухіліць працу пашырэння на сайтах у спісе.
- Магчымыя значэння:
google.com, mail.google.com, google.*, google.com/maps
і т.п. - Націск кнопкі Пераключыць дадае бягучы сайт у гэты спіс.
Укладка Яшчэ
![Укладка Яшчэ](/images/help/darkreader-more-tab.png)
- Выберыце шрыфт са спісу (або ўвядзіце поўнае імя шрыфта ў Firefox), націсніце галачку.
- Наладзьце абводку тэксту.
- Выберыце рэжым генерацыі тэм.
Рэжымы генерацыі тэм
![Фільтр + vs. Статычны vs. Дынамічны рэжым](/images/help/darkreader-theme-modes.png)
- Дынамiчны - аналізуе стылі бягучай вэб-старонкі, фонавыя малюнкі, вектарную графіку. Патрабуе больш рэсурсаў пры пачатковай загрузцы старонкі, але выдае найлепшыя візуальныя вынікі.
- Фільтр - Першапачатковы рэжым у Dark Reader заснаваны на CSS фільтрах. Ён інвертуе ўсю старонку і рэвертуе пэўныя часткі назад. Патрабавальны да графічнага працэсара.
Хуткі, але мае некаторыя недахопы: адключае тэхналогію субпiксельнага рэндэрынгу, інвертуе цёмныя ўчасткі ў светлыя, запавольвае працу браўзэра на вялікіх старонках, ня адлюстроўвае некаторыя старонкі ў Firefox.
- Фільтр+ - той жа, што і Фільтр, але заснаваны на спецыяльных SVG фільтрах якія лепш апрацоўваюць колеры робячы карцінкі менш цьмянымі. Дрэнна працуе ў Firefox.
- Статычны - імгненна генеруе простую тэму.
Ніжняя секцыя
![Ніжняя секцыя](/images/help/darkreader-footer.png)
- Прачытайце нашу палітыку прыватнасці, падпісвайцеся на наш Twitter.
- Падтрымка - калі вам падабаецца Dark Reader, падтрымайце яго актыўную распрацоўку.
- Навіны - апавяшчае аб абнаўленнях прыкладання і важных падзеях.
- Інструменты распрацоўніка - адчыняе рэдактар правак рэжыму генерацыі тэм.
Выкарыстанне Інструментаў распрацоўніка
Калі вы знаёмыя з CSS селектарамі, вы можаце прапанаваць праўку для якога-небудзь вэб-сайта. Больш інфармацыі аб інструментах распрацоўніка тут.
Часта задаваемыя пытанні
Пашырэнне просіць правы на чытанне наведваемых сайтаў
Пашырэнню патрэбныя дадзеныя правы для магчымасці аналізу і змены вонкавага выгляду вэб-старонак, вызначэння, ці адключаны бягучы вэб-сайт наладамі карыстальніка або выкарыстання спецыяльных налад для бягучага сайта. Мы не ўбудоўваем рэкламу, не збіраем дадзеныя карыстальнікаў і нікуды іх ня адсылаем.
Старонка крамы пашырэньняў і старонкі налад браўзэра застаюцца белымі
У пашырэння няма правоў доступу да гэтых старонках.
Новая ўкладка і тэма браўзэра застаюцца светлымі
Пашырэнне не мае доступу да новай ўкладцы і тэмы браўзэра (можа змяняць тэму браўзэра пачынаючы з Firefox 60). Усталюйце цёмную тэму альбо пашырэнне, якое замяняе новую ўкладку, у краме пашырэнняў.
Белыя ўспышкі адбываюцца пры пераходзе на новую ўкладку або адкрыцці вэб-сайта
Перад загрузкай вэб-сайта Chrome паказвае фонавы колер бягучай тэмы, таму вам трэба ўсталяваць цёмную тэму з крамы пашырэнняў.
Пашырэнне наогул не працуе
Калі ў сістэме ўсталяваныя падобныя пашырэння з цёмным рэжымам, адключыце іх, перазагрузіце ўкладкі. Націсніце значок Dark Reader, пераканайцеся што кнопка ў правым верхнім куце знаходзiцца ў становішчы Укл. Адкрыйце ўкладку Спіс сайтаў, праверце, што вылучана Не інвертаваць. Калі нічога не дапамагае, значыць усё зусім дрэнна, напішыце нам на e-mail.
Сайт адлюстроўваецца некарэктна ці працуе павольна
Калі ласка, дашліце адрас сайта, скрыншот, версіі аперацыйнай сістэмы і браўзэра на наш e-mail. Мы паспрабуем вызначыць прычыну, па меншай меры для папулярнага вэб-сайта. Таксама паспрабуйце змяніць рэжым генерацыі тэм або паспрабуйце выкарыстоўваць Светлы рэжым. Праверце, што сайт адсутнічае ў Спісе сайтаў.
Пашырэнне не працуе ў рэжыме інкогніта
Адчыніце старонку chrome://extensions, знайдзіце Dark Reader, націсніце Дазволіць выкарыстанне ў рэжыме інкогніта.
Пашырэнне не працуе для лакальных файлаў
Адчыніце старонку chrome://extensions, знайдзіце Dark Reader, націсніце Дазволіць адкрываць лакальныя файлы па спасылках.
Кантакты
Па ўсіх пытаннях пішыце на support@darkreader.org