Даведка — Dark Reader

Гэты дакумент распавядзе вам аб асноўных магчымасцях Дарк Рыдара.

Верхняя секцыя

Верхняя секцыя

Налады фільтра

Налады фільтра

Наладзьце значэння фільтра, якія адпавядаюць параметрам вашага экрана і асвятленні ў пакоі.

Налады для канкрэтнага сайта

Налады для канкрэтнага сайта

Кнопка Толькі для прымяняе налады толькі для бягучага сайта.

Націсніце на кнопку, наладзьце фільтр, націсніце яшчэ раз для адмены.

Спіс сайтаў

Спіс сайтаў

Укладка Яшчэ

Укладка Яшчэ

Рэжымы генерацыі тэм

Фільтр + vs. Статычны vs. Дынамічны рэжым
Фільтр + vs. Статычны vs. Дынамічны рэжым

Хуткі, але мае некаторыя недахопы: адключае тэхналогію субпiксельнага рэндэрынгу, інвертуе цёмныя ўчасткі ў светлыя, запавольвае працу браўзэра на вялікіх старонках, ня адлюстроўвае некаторыя старонкі ў Firefox.

Ніжняя секцыя

Ніжняя секцыя

Выкарыстанне Інструментаў распрацоўніка

Калі вы знаёмыя з CSS селектарамі, вы можаце прапанаваць праўку для якога-небудзь вэб-сайта. Больш інфармацыі аб інструментах распрацоўніка тут.

Часта задаваемыя пытанні

Пашырэнне просіць правы на чытанне наведваемых сайтаў

Пашырэнню патрэбныя дадзеныя правы для магчымасці аналізу і змены вонкавага выгляду вэб-старонак, вызначэння, ці адключаны бягучы вэб-сайт наладамі карыстальніка або выкарыстання спецыяльных налад для бягучага сайта. Мы не ўбудоўваем рэкламу, не збіраем дадзеныя карыстальнікаў і нікуды іх ня адсылаем. Зыходны код пашырэння цалкам адкрыты і не мае зашыфраваных месцаў. Наша манетызацыя празрыстая і грунтуецца на добраахвотнай дапамоге ад карыстальнікаў.

Старонка крамы пашырэньняў і старонкі налад браўзэра застаюцца белымі

У пашырэння няма правоў доступу да гэтых старонках.

Новая ўкладка і тэма браўзэра застаюцца светлымі

Пашырэнне не мае доступу да новай ўкладцы і тэмы браўзэра (можа змяняць тэму браўзэра пачынаючы з Firefox 60). Усталюйце цёмную тэму альбо пашырэнне, якое замяняе новую ўкладку, у краме пашырэнняў.

Белыя ўспышкі адбываюцца пры пераходзе на новую ўкладку або адкрыцці вэб-сайта

Перад загрузкай вэб-сайта Chrome паказвае фонавы колер бягучай тэмы, таму вам трэба ўсталяваць цёмную тэму з крамы пашырэнняў.

Пашырэнне наогул не працуе

Калі ў сістэме ўсталяваныя падобныя пашырэння з цёмным рэжымам, адключыце іх, перазагрузіце ўкладкі. Націсніце значок Dark Reader, пераканайцеся што кнопка ў правым верхнім куце знаходзiцца ў становішчы Укл. Адкрыйце ўкладку Спіс сайтаў, праверце, што вылучана Не інвертаваць. Калі нічога не дапамагае, значыць усё зусім дрэнна, напішыце нам на e-mail.

Сайт адлюстроўваецца некарэктна ці працуе павольна

Калі ласка, дашліце адрас сайта, скрыншот, версіі аперацыйнай сістэмы і браўзэра на наш e-mail. Мы паспрабуем вызначыць прычыну, па меншай меры для папулярнага вэб-сайта. Таксама паспрабуйце змяніць рэжым генерацыі тэм або паспрабуйце выкарыстоўваць Светлы рэжым. Праверце, што сайт адсутнічае ў Спісе сайтаў.

Пашырэнне не працуе ў рэжыме інкогніта

Адчыніце старонку chrome://extensions, знайдзіце Dark Reader, націсніце Дазволіць выкарыстанне ў рэжыме інкогніта.

Пашырэнне не працуе для лакальных файлаў

Адчыніце старонку chrome://extensions, знайдзіце Dark Reader, націсніце Дазволіць адкрываць лакальныя файлы па спасылках.

Сайт зусім не адлюстроўваецца ў рэжыме Фільтр

Калі вы карыстальнік Chrome на Mac OS, абнавіце Mac OS да версіі 10.13, гэта павінна абнавіць відэа драйверы. Калі вы карыстальнік Firefox, верагодна гэта баг браўзэра, выкарыстоўвайце іншы рэжым для такіх сайтаў.

Кантакты

Па ўсіх пытаннях пішыце на support@darkreader.org